Затрыманні актывістаў на мінскім бульвары Талбухіна 3 ліпеня ўлады патлумачылі тым, што на акцыю не было дазволу гарадскіх уладаў, паведамляе Радыё Свабода.
З такой заявай выступіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі Міністэрства ўнутраных спраў Дзмітрый Кур’ян.
Прадстаўнік МУС сказаў, што ніхто з удзельнікаў не звяртаўся да Мінгарвыканкама з просьбай дазволіць ім такі мітынг, а паколькі гэта расцэньваецца як парушэнне правапарадку, супрацоўнікі міліцыі былі вымушаныя спыніць акцыю.
Пры гэтым Кур'ян падкрэсьліў, што месца, на якім праходзіла акцыя, адсутнічала ў пераліку адрасоў для адзначэння Дня незалежнасці 3 ліпеня ў Мінску.





