Падазраваны затрыманы.

Цела 58-гадовага мужчыны знайшлі раніцай 29 чэрвеня на прыпынку ў аграгарадку Бальшавік, што ў Мінскім раёне. На целе былі сляды збіцця.

Мужчына працаваў сантэхнікам у аграгарадку, сам быў жыхаром Мінска. Відавочцы распавялі, што ўвечары напярэдадні здарэння бачылі мужчыну каля прыпынку. Ён быў п’яны.

У выніку затрымалі падазраванага — 18-гадовага слесара з аграгарадка. Хлопец распавёў, што сядзеў на прыпынку і гуляўся з планшэтам, калі незнаёмец падышоў да яго. Адбыўся канфлікт: спачатку на словах, пасля хлопец пусціў у ход кулакі. Ён збіў пацярпелага, пакінуў таго ляжаць на прыпынку і пайшоў дадому.

У выніку збіцця мужчына сканаў. А хлопца змясцілі пад варту. Раcследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?