• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
Фота 3 з 3

Фрагмент той самай іконы, якую падпісаў «Піфома»

04.07.2018 / 18:00

Скандал у праваслаўным універсітэце: расійская выкладчыца назвала працу беларускі «ганьбай для кафедры». Тая катэгарычна пярэчыць 60

У навукова-рэлігійнай сферы разгарэўся скандал. Выкладчыца расійскага праваслаўнага ўніверсітэта заявіла, што навуковая праца беларускі ганьбіць універсітэт праз сваю непісьменнасць. Некаторыя калегі яе падтрымалі. Беларуска ж адказвае, што пайшла насуперак кананічнай пазіцыі, таму і выклікала такую рэакцыю.

Хто супраць каго

Марыя Нецвятаева — старшыня сінадальнага аддзела па царкоўным мастацтве, архітэктуры і рэстаўрацыі Беларускага экзархата. Акрамя таго, яна — начальніца аддзела прафесійнага мастацтва ў беларускім Міністэрстве культуры.

Марыя Нецвятаева

Раней яна скончыла Праваслаўны Свята-Ціханаўскі гуманітарны ўніверсітэт (ПСЦГУ) у Маскве. Гэта прыватная адукацыйная ўстанова, дзе можна атрымаць рэлігійную, мастацкую, гістарычную адукацыю. Нецвятаева скончыла ўніверсітэт з чырвоным дыпломам, пасля адвучылася ў магістратуры, але, кажа, не паспела абараніць, бо з’ехала з мужам-святаром у Мінск.

У 2018 годзе Нецвятаева вырашыла, што магістарскі дыплом варта абараніць.

І тут грымнула.

Абурылася Наталля Камашка, супрацоўніца музея Старажытнарускага мастацтва імя Андрэя Рублёва, якая таксама працуе выкладчыцай у ПСЦГУ на кафедры гісторыі і тэорыі хрысціянскага мастацтва факультэта царкоўных мастацтваў. У Камашка абарона магістэрскага дыплома Нецвятаевай выклікала шаленства.

Камашка: «Такім не месца ў прафесіі!»

Наталля Камашка на сайце artos.org апублікавала вялікі артыкул, у якім вельмі рэзка выказалася пра саму Нецвятаеву і пра яе працу.

Наталля Камашка

Па словах выкладчыцы, беларуска правалілася на абароне працы. «Тэкст бездапаможны», «непісьменныя апісанні таго, што выяўлена на іконах», «шмат фактычных памылак», піша Камашка пра працу Нецвятаевай.

«На абароне члены дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі і прысутныя выкладчыкі кафедры задавалі Нецвятаевай пытанні. Прабачце, але гэта была нейкая ганьба! Маша Нецвятаева на мастацтвазнаўчыя пытанні ўвесь час давала ідэалагічныя адказы, — сцвярджае Наталля Камашка. — Нічога не ўяўляючы сабой у навуцы, Маша абвінавачвае ў перадузятасці аўтарытэтных беларускіх даследчыкаў. У прыватнасці, нябожчыка А.А.Ярашэвіча на падставе толькі таго, што ён быў уніятам. Верагодна, лягчэй абвінаваціць, чым прачытаць творы гэтага вельмі паважанага даследчыка».

Таксама, піша Камашка, беларуская студэнтка зрабіла жудасную памылку.

«Пры абмеркаванні Машы было зададзена пытанне: а ў чым складаецца навізна вашай работы? Маша паказала выяву іконы, якая мае дату — 1814 год, і подпіс майстра. Яна яе ўводзіць у навуку як дакладна датаваны твор уласна беларускага іконапісу ранняга XIX стагоддзя. І сюжэт, і манера пісьма не пакідалі ніякіх сумневаў для тых, хто займаецца атрыбуцыйнай працай і ўяўляе сабе мастацкую культуру паўднёва-заходніх тэрыторый Расійскай імперыі таго часу, што гэты твор вучня Кіева-Пячэрскай лаўры. Гэта значыць, да самабытнай культуры Віленскай епархіі гэтую працу ніяк нельга аднесці. Але самае выдатнае — гэта прачытанне Машай у подпісы імя іканапісца - Піфома (!) Сілініч. Ёй няўцям, што першыя дзве літары «П» і «І» - гэта звычайнае для подпісаў на абразах XIX стагоддзя скарачэнне «пісаў іканапісец». Ёй, жонцы святара, не перашкаджала б ведаць, што такога імя ў святцах няма. Вось так і запушчаны ў навуку чарговы «паручык Кіжэ», хоць хоць трохі знаёмым з прадметам людзям зразумела, што гаворка ідзе аб майстры Фаме Сілінічы. Па-добраму, гэта таўро на ўсё астатняе жыццё. Такім не месца ў прафесіі, — рэзюмуе Камашка. — У мастацтвазнаўцаў узнікае заканамернае пытанне: якая можа быць навука, калі на першым месцы стаяць толькі ідэалагічныя аргументы? Цалкам магчыма, што імідж «змагара з уніяй» дапамагае Машы прасоўвацца па кар'ернай лесвіцы. Але гэта не мае ніякага дачынення да навукі».

Акрамя таго, выкладчыца сцвярджае, што на супрацоўнікаў кафедры пачаўся ціск, пасля таго, як яны «завалілі» Нецвятаеву. Маўляў, напэўна ў яе ёсць у «высокія абаронцы».

Але ж дыплом беларуска ўсё ж абараніла, атрымаўшы 3 балы.

Да Наталлі Камашка далучыўся і выкладчык багаслоўскага факультэта Сяргей Чапнін. Ён жа, дарэчы, і займаецца сайтам Артос, дзе быў апублікаваны допіс выкладчыцы.

Чапнін грэбліва назваў абарону працы Нецвятаевай «ганьбай для ўніверсітэта», а саму дзяўчыну — «Машай-двоечніцай».

Нецвятаева: «Так, мая праца — непаліткарэктная! Але навуковая!»

«Гэта не меркаванне ўніверсітэта ці кафедры, а пазіцыя асобна ўзятага чалавека», — вось што адказвае сама Марыя Нецвятаева на словы выкладчыцы.

«Камашка піша, што праца 56 старонак, а там 76. Яна наўмысна гэта ўсё піша. Паглядзіце яе старонку ў фэйсбуку, яна заклікае выдаліцца агульных са мной сяброў. Вы пагугліце, хто такая Наталля. Як яна займалася антыкварыятам, напрыклад. Яна зводзіць са мной рахункі», — запэўніла Нецвятаева. Якія, праўда, не сказала, бо «гэта тычыцца ўніверсітэта, не хачу падымаць гэтую тэму».

Саму працу праглядзець нельга.

«Без дазволу кафедры публікаваць не буду, не хачу нашкодзіць універсітэту, у якім атрымала добрую адукацыю», — кажа Марыя.

Але яна сцвярджае, што абурэнне выкладчыцы выклікана не толькі працай беларускай студэнткі.

«Маштабныя заказы на роспісы храмаў і аднаўленне іканастасаў у Беларусі атрымліваюць расійскія майстры. Хто прыязджае кансультаваць іх? Расійскія мастацтвазнаўцы. Яны атрымліваюць грошы за тое, што праводзяць кансультацыі і перадаюць замовы сваім знаёмым майстэрням. Зараз ім будзе закрывацца гэты канал. З верасня пачне працаваць іканапісная школа. Святары ўжо звяртаюцца па кансультацыі ў беларускую царкву, а не ў расейскую.

А гэта нікому не патрэбна. Бо калі прызнаюць, што тут была свая школа, то расійскія майстры і мастацтвазнаўцы згубяць кавалак працы.

Так, я не падтрымліваю афіцыйны пункт гледжання, што іконы ў першай палове ХІХ стагоддзя перапісвалася ў сінадальнай традыцыі. Не было так — да 1863 года не было дзяржаўных замоваў на нашых землях. Дзяржаўны ціск пачаўся толькі падчас паўстання, — расказвае Наталля. —

І я ў сваёй працы кажу, што ў першай палове ХІХ стагоддзя на нашых землях арыентаваліся ў мастацтве на Віленскі ўніверсітэт, а не на Санкт-Пецярбургскую акадэмію. А расійскія мастацтвазнаўцы кажуць мне: «Не! Ты мусіш пісаць пра Санкт-Пецярбургскую акадэмію! Абавязана так рабіць!» А я даказваю, што не, у нас быў свой цэнтр — Віленскі універсітэт!

Я адмовілася карыстацца іх пунктам гледжання. Дэкан мне сказаў, што мая праца — непаліткарэктная. Добра. Але яна навуковая! Я працавала ў чатырох архівах!»

Не прызнае Марыя і памылкі пра «Піфому».

«Усе ж у Беларусі падпісваліся па свойму. Канстанцін Каліноўскі жа называў сябе Кастусём.

Дык вось, вядомая сям’я Сілінічаў, якія былі мастакамі і працавалі ў Магілёве. У нас у Беларусі ёсць праца Фамы Сілініча. Але ён падпісаў яе як «Томаш Сілініч»! І датуецца яна 1808 годам. А тут зусім іншая праца па стылістыцы і падпісана менавіта як «Піфома» — можа, тое таксама мянушка, можа, зроблена нават каб далучыць сябе да «брэнду» Сілінічаў. Там ёсць іншыя надпісы на іконе, і мастак не блытае нідзе вялікія і маленькія літары! А Камашка не бачыла ікону, як яна можа рабіць высновы па копіі памерам А4?»

Фрагмент той самай іконы, якую падпісаў «Піфома»

Сама Нецвятаева лічыць, што шум вакол яе працы і словаў Камашкі узняты дарма.

«Я хацела абараніць дыплом і закрыць да сябе гэтую гісторыю з магістратурай — я гэта зрабіла», — кажа Марыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Працягваюцца затрыманні родных «каліноўцаў»
ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, які, па іх словах, раней ваяваў ва Украіне
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка 4
З 1 верасня з Мінска ў Варшаву пусцяць штодзённы аўтобус 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
Новая фігура на беларускай палітычнай арбіце. Хто такі Валерый Сахашчык? ВІДЭА 1
«Не можаш расказваць, што думаеш». Як рэжым цісне на экскурсаводаў
«Адбылося ўзгаранне адной з адзінак тэхнікі» — Мінабароны пракаментавала факт здарэння ў Зябраўцы 3
Калі ў Мінску адключаць ваду, можна будзе даведвацца праз рассылку
Уначы чуліся шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем. Мінабароны: Адбылося ўзгаранне тэхнікі 8
Вызначылі парадак прызнання ў Беларусі замежных дыпломаў
Расіян дазволілі прышчапляць пратэрмінаваным «Спутнікам» 3
Усяго патроху
«Камунарка» змяніла чырвона-белы дызайн цукерак  6
Аляксандр Глеб сышоў у TikTok і пажартаваў на тэмы мастурбацыі ВІДЭА 6
Аптычная ілюзія 19 стагоддзя: знайдзіце пацыентаў доктара 9
У WhatsApp можна будзе хаваць тэлефонны нумар падчас перапіскі
На «Гродна Азоце» з’явілася ўнікальная рэлакс-зона 4
«Купілі стэйкі па прывабнай цане і здзівіліся». Што за чырвоная рыба прыехала ў нашы крамы? 1
Навукоўцы высветлілі, колькі гадоў старым дубам ля гродзенскага Новага замка 1
Спорт
Азаранка згуляе ў дабрачынным матчы ў дапамогу Украіне 4
Беларусы не возьмуць удзелу ў чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы
Азаранка не паедзе на турнір у Канаду, ёй не далі візу 4
У Беларусі збіраюцца развіваць футгольф 1
Трэніраваць зборную Беларусі па тэнісе перакінулі спецыялістку з Федэрацыі рукапашнага бою 1
Кінула працу на рудніку і стала чэмпіёнкай Беларусі па бодзібілдынгу 19
Баскетбалістку, якая зарабляе найбольш у свеце, асудзілі ў Расіі да 9 гадоў зняволення
Здарэнні
У Маладзечне дзяцюк пабіў чужыя машыны і пакінуў запіску з выбачэннямі 1
Беларусы загінулі ў ДТЗ у Стаўрапольскім краі Расіі
Пад Салігорскам упаў на бок аўтакран, ёсць загінулыя
Новы від махлярства ў Беларусі: зламыснікі клічуць на спатканне ў кіно ці тэатр 2
У Брэсцкім раёне мужчына загінуў, косячы траву трымерам
Гіганцкага іспанскага смаўжа заўважылі ў Мінску
У мінскай бальніцы памёр мужчына з апёкамі 100% цела

У Бярозаўскім раёне пяцігадовы хлопчык пераехаў на машыне сямігадовага
Карысная інфа
У суботу будзе спякотна, да +32 4
Спёка вярнулася. У пятніцу да +33°С 2
Вялікая хваля дажджоў ідзе з захаду ў цэнтр Беларусі 4
З-за навальніц на нядзелю абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі 1
Здароўе
Калі занадта шмат думаць, гэта можа нашкодзіць здароўю 2
Доктар: Калі аднагадовае дзіця глядзіць мульцікі на тэлефоне, то да школы ў яго разаўецца блізарукасць
Ніякай бяссонніцы: прапануем метад, з якім вы можаце заснуць за хвіліну 2
Каб таблеткі хутчэй дзейнічалі, трэба легчы на правільны бок 4
Мова
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Бабруйская настаўніца робіць настолкі, каб вывучаць беларускую мову гуляючы 1
Хочаце на роднай мове? Вось пяць рэсурсаў, дзе можна паглядзець кіно па-беларуску 5
Аўто
«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу  7
Арыштаваны беспілотны электрааўтобус прадаюць на беларускім аўкцыёне 3
«Каля 80% купцоў — з Расіі». Што колькі каштуе на аўтарынку ў Малінаўцы і чаго чакаць далей
«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 4
Эканоміка
Гістарычна высокія якасныя паказчыкі збалансаванасці: губернатар Турчын прапанаваў Лукашэнку падняць цэны на малако 8
Казахстан з верасня пачне пастаўляць нафту ў абыход Расіі
Вынік санкцый: плынь расійскіх турыстаў у Беларусь маладзее і змяняе кірункі 1
У Мінсельгасхарчы расказалі, як даюць рады перабоям з тэтрапакамі 1
Меркаванні
«Яны самі прыйдуць да Азарава і Сахашчыка: «Гаварыце, чаго не хапае палку Каліноўскага?» Чаму сілавы варыянт супраціву стаў мэйнстрымам 12
Яўген Лівянт: Уступная кампанія праваленая, панабіралі «троечнікаў» 4
Дракахруст: Як Пазняк развёў Сахашчыка 24
Ільяш: Мы павінны прызнаць, у 2020-м у беларусаў не было ніводнага шанцу. Цяпер яны з'яўляюцца 10
Гісторыя
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
56
Шукаюць валанцёраў на раскопкі гарадзішча, дзе знаходзіўся старажытны Мінск
Што ўтойвае Біблія Скарыны? 1
Маршрут для незабыўных выхадных. На Нарачы вы ўсе бывалі. А паглядзіце, што можна пабачыць вакол Блакітных азёр 2
Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху
Таджыкістан: велічная гісторыя не гарантуе велічнай сучаснасці 7
Рэпартаж са змрочнай турмы ў Баранавічах. Як там вязні сядзелі ў 1931 годзе і як вешалі асуджаных на смерць
Культура
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 1
На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова 4
У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
«Вывучыла беларускую, каб толькі ўразіць свайго беларуса». Украінка дае парады, як за 2 месяцы загаварыць па-беларуску
Паглядзіце, як у Стоўбцах рэканструявалі мадэрнісцкі кінатэатр «Беларусь» ФОТЫ 3
Што пачытаць? 10 захапляльных кніг для летніх вечароў
Жудасны новы свет. Прадказанні аднаго з самых апакапаліптычных геапалітычных стратэгаў 10
Навука і тэхналогіі
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Ці здолееце вы рашыць гэтую простую задачу з касцямі? Большасць не здолее 2
Даследаванне: мужчыны выглядаюць больш прывабнымі, калі выводзяць гуляць маленькага сабачку 4
Хакер узламаў баявога робата з ЗША і расказаў, як гэта можа зрабіць кожны 1
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Любіце сачыць за самалётамі палітыкаў і знакамітасцяў праз анлайн-трэкеры? Расказваем, як яны працуюць
Ці бачаць павукі сны? Гэта магчыма 2
Каханне і сэкс
«Зло — не займацца сэксам». Ксёндз Вячаслаў Барок адказаў на пытанні, якія вы саромеліся задаць 2
Джэй Ло і Бен Афлек нарэшце ажаніліся! Згадваем іх гісторыю кахання
«У тыдні сем дзён — ніяк ночы напалову не дзеляцца». Як завесці поліаморны шлюб з мужам і палюбоўнікам і выжыць у ім 33
Інтымны пірсінг паляпшае аргазм? Асабісты досвед дзяўчыны 6
«Ён не ведаў, што мне падабаюцца дзяўчаты». Бісэксуалка расказала пра свой досвед 26
Ад кахання да скону да судовага пазову. Гісторыя складаных адносін Шакіры і Жэрара Піке
«Мне доўга здавалася, што ў мяне маленькі. І вось што я прыдумаў казаць, каб дзяўчына не збегла»
Свет
Чэхія падтрымала забарону на выдачу візаў расіянам
Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту «Свабоды» Андрэю Кузнечыку
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 2
«Мы з Байдэна не смяёмся». Вось што пішуць пра амерыканскага прэзідэнта лукашэнкаўскія СМІ 5
Экс-прэзідэнт Эстоніі: Беларусы — еўрапейцы, гэта не рускія 10
«Мае забойцы сумна кажуць: «Аляксей, спыніся, калі ласка». Навальны ў калоніі стварае прафсаюз зэкаў і турэмшчыкаў 5
Польшча працягвае абсталёўваць агароджу на мяжы з Беларуссю
Галоўнае
Чэхія падтрымала забарону на выдачу віз расіянам
Працягваюцца затрыманні родных «каліноўцаў»
ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, які, па іх словах, раней ваяваў ва Украіне
Пазняк заклікаў падтрымаць Сахашчыка 4
З 1 верасня з Мінска ў Варшаву пусцяць штодзённы аўтобус 1
Вось якую карціну намаляваў робат на запыт «Беларусь беларусаў» 1
Старадаўнюю капліцу на Вайсковых могілках у Гродне адрамантуюць
Усяго патроху
Вольга Карач распачала крыжовы паход — на «Нашу Ніву» і Антона Матольку 19
«У рамках адпрацоўкі раёны лезуць не туды!» BYPOL апублікаваў злівы перамоў эканамічнай міліцыі 2
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 1
Кадравы голад дабраўся і да эліты сілавых структур у Расіі
Фота / Відэа
Два вядучыя супрацоўнікі АНТ сышлі з канала і з'ехалі за мяжу 17
Другая гадавіна смерці Тарайкоўскага, а помніка на магіле няма — у чым рэч? 3
Апытанка
Самае чытанае
Вольга Карач распачала крыжовы паход — на «Нашу Ніву» і Антона Матольку 19
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 2
Страшны сон работнікаў культуры — змены ў Кодэксе аб культуры, падпісаныя Лукашэнкам 1
Стала вядома, якія выбары збіраецца праводзіць Нацсавет з Цапкала і Карач 25
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Самае лайканае
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
У распараджэнні BYPOL аказаўся архіў КДБ з інфармацыяй пра рэпрэсаваных за Саветамі беларусаў. Тысячы запісаў 12
Арастовіч пра першы дзень вайны: У тым, што нам у Офісе канец, я не сумняваўся ні секунды 7
Генштаб УСУ пракаментаваў начныя выбухі ў Зябраўцы пад Гомелем 5
Уначы чуліся шматлікія выбухі ў раёне аэрадрома «Зябраўка» пад Гомелем. Мінабароны: Адбылося ўзгаранне тэхнікі 8
Гарачыя тэмы
У самай багатай на нафту краіне Еўропы нечакана ўзнік энергетычны крызіс. І гэта сігнал для ўсяго кантынента 2
Наколькі рэальна сфармаваць беларускае войска на тэрыторыі іншай дзяржавы?  9
Стала вядома, якія выбары збіраецца праводзіць Нацсавет з Цапкала і Карач 25
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць 17
Генштаб УСУ пракаментаваў начныя выбухі ў Зябраўцы пад Гомелем 5
Курапаты: на сёння вядома амаль усё
+ карты пачынаючы з 1933 года і кранальныя рэчы, знойдзеныя ў магілах 
56
У распараджэнні BYPOL аказаўся архіў КДБ з інфармацыяй пра рэпрэсаваных за Саветамі беларусаў. Тысячы запісаў 12
Яўген Лівянт: Уступная кампанія праваленая, панабіралі «троечнікаў» 4
Дракахруст: Як Пазняк развёў Сахашчыка 24
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх