У Адэскай вобласці Украіны фермер, незадаволены дзеяннямі мясцовых улад, пакінуў на арандаваным ім полі нецэнзурнае пасланне, паведамляе мясцовы фермерскі сайт.

«Х** вам», — напісана на 24-гектарным участку каля вёскі Войнічава. Надпіс можна бачыць з вышыні птушынага палёту.

Мясцовыя СМІ прыпісалі аўтарства паслання фермеру Анатолю Кандаўраву. Фермер паведаміў, што апрацоўваў гэта поле да лютага, пасля чаго ўчастак перайшоў іншаму арандатару.

Таксама Кандаўраў распавёў, што поле было выстаўлена на таргі і здадзена ў арэнду па завышанай цане. Паводле яго слоў, фірма, якая выйграла тэндар, месціцца ў Адэсе і скупляе землі ў вобласці па ценявых карупцыйных схемах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру