Фота: vk.com.

Фота: vk.com.

Былая навучэнка гімназіі №1 горада Ашмяны Анастасія Саванец здала біялогію і хімію на цэнтралізаваным тэставанні на 100 балаў, паведамляе Еўрарадыё. Тэсты па беларускай мове яна здала на 97 балаў. Па выніках навучання сярэдні бал атэстата Анастасіі складае 10 балаў.

Як паведамляе тэлеканал «Гродна 24», да свайго поспеху дзяўчына ішла адзінаццаць гадоў навучання. Круглая выдатніца сістэматычна ўдзельнічала ў алімпіядах і конкурсах. Напрыклад, на яе рахунку — перамогі на абласным этапе алімпіяд па хіміі. Таксама Анастасія з'яўляецца трэнеркай валанцёрскага руху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?