Прычынай могуць паслужыць прэтэнзіі Universal Music да стваральнікаў песні «Toy», якая стала пераможцай конкурсу. Гуказапісвальная кампанія западозрыла іх у плагіяце.

Аўтары песні «Toy» («Цацка»), з якой ізраільская спявачка Нета Барзілай выйграла у 2018 годзе конкурс «Еўрабачанне», атрымалі ліст ад адной з найбуйнейшых гуказапісвальных кампаній Universal Music Group, паведамляе Haaretz.

У ім гаворыцца, што песня «Toy» з'яўляецца плагіятам на песню «Seven Nation Army» гурта White Stripes. Пакуль ліст носіць папераджальны характар, аднак у далейшым на аўтараў песні «Toy» гуказапісвальная кампанія можа падаць у суд, адзначае выданне.

Паводле правілаў «Еўрабачання», песня-пераможца павінна быць арыгінальнай. Калі стане вядома, што песня «Toy» з'яўляецца плагіятам, Нета Барзілай можа быць дыскваліфікавана, а конкурс у наступным годзе не будзе праходзіць у Ізраілі, адзначае Haaretz.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?