Наталля Гарачка асуджаная Партызанскім раённым судом Мінска на 10 сутак арышту, паведамляе Радыё Свабода.

«Наталля знаходзіцца ў турме на Акрэсціна, адбывае пакаранне, мы ўжо вазілі ёй перадачу», — паведаміла сяброўка Натальлі Гарачкі, актывістка Галіна Лагацкая. Больш у Лагацкай зьвестак пра Натальлю няма.

1 ліпеня Наталля Гарачка была затрыманая пад брамай рэстарана «Паедзем, паядзім», што знаходзіцца каля Курапатаў. Сведка затрымання паведаміў, што праз 15 хвілін пасля з'яўлення актывісткі на пікеце да рэстарана пад’ехаў міліцэйскі аўтамабіль, з якога выйшлі тры чалавекі, паказалі пасведчанні супрацоўнікаў міліцыі і прапанавалі актывістцы праехаць з імі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0