Пра гэта паведаміў у Твітары пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

— З 10 жніўня 2018 года ўступае ў сілу пагадненне аб узаемным 30-дзённым бязвізавым рэжыме паміж Беларуссю і Кітаем, — напісаў Кірыл Руды.

Міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў паміж Беларуссю і Кітаем было падпісана ў пачатку чэрвеня, але дакладная дата пачатку бязвізу яшчэ не называлася

Цяпер консульскі збор за аднаразовую візу ў кантынентальны Кітай складае 30 даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0