На Беларускай валютна-фондавай біржы 5 ліпеня прайшлі чарговыя таргі валютамі. Расійскі рубель працягнуў зніжэнне, практычна паўтарыўшы чэрвеньскі паўтарагадовы мінімум, піша Tut.by.
Даляр патаннеў на 0,0054 - да 1,9892 рубля.
Еўра падаражэў на 0,002 - да 2,3255 рубля.
Расійскі рубель знізіўся на 0,0086 - да 3,1438 беларускага рубля за 100 расійскіх рублёў.