Адбылося ўсё яшчэ ў лютым 2017 года. У пачатку ліпеня СК скончыў расcледаванне справы.

20-гадовая дзяўчына выпівала разам з чатырма мужчынамі ў Мінску на кватэры аднаго з іх. Раніцай дзяўчына паведаміла тром мужчынам, што іх 47-гадовы сябар ноччу яе згвалціў і цяпер яна збіраецца ў міліцыю. Той папрасіў сяброў выйсці з кухні, маўляў, каб «разруліць» канфлікт.

Калі мужчыны выйшлі, мінчук пачаў пагражаць дзяўчыне нажом. Пасля пачаў збіваць яе і душыць кавалкам дрота. У выніку — забіў.

Пасля ён паклаў цела дзяўчыны ў канапу і прапанаваў сябрам вывезці труп на лецішча. Але тыя пайшлі ў міліцыю.

Абвінавачаны некалькі дзён хаваўся ў Лідскім раёне, але пасля сам прыйшоў да міліцыянтаў. У паказаннях ён спачатку тлумачыў, што быў у стане афекту, бо дзяўчына патрабавала з яго грошы «за маўчанне». А пасля мужчына пачаў сцвярджаць, што забойства ўвогуле здзейсніў не ён.

Цяпер справа перададзена ў суд. Мужчына працягвае знаходзіцца пад вартай. Экспертызы паказалі, што ў стане афекту ён не быў.

Мінчуку пагражае найвышэйшая мера пакарання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру