Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Актывіст з Лагойскага раёна Дзяніс Урбановіч адбывае адміністрацыйны арышт у Мінскім раённым ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Скарыны. Гэта пацвердзіла іншая абаронца Курапатаў Ганна Шапуцька, піша Радыё Свабода.

У ізалятары пацвердзілі, што Дзяніс Урбановіч сапраўды знаходзіца ў іх установе.

«Так, ён тут ад 1 ліпеня. Адпаведна, вызваліцца 10-га. Перадачы можна перадаваць па панядзелках і пятніцах», — сказаў дзяжурны ІЧУ.

1 ліпеня яго затрымалі ў Мінску разам з актывісткай Вольгай Нікалайчык, якую таксама асудзілі на 10 сутак арышту за удзел ў пікетаванні рэстарана «Паедзем, паядзім».

Хто такі Дзяніс Урбановіч?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0