Суд Лепельскага раёна вынес прысуд у дачыненні да 22-гадовага вайскоўца, які абвінавачваецца ў здзяйсненні вайсковага злачынства, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога суда.

Справа разглядалася ў выязным судовым пасяджэнні на тэрыторыі вайсковай часці. Абвінавачаны праходзіў тэрміновую вайсковую службу са студзеня 2017 года. У студзені 2018 года ён рукой у баксёрскай пальчатцы ўдарыў па перакрыжаваных на лбе руках тром пацярпелым салдатам.

У судовым пасяджэнні абвінавачаны сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме. Яго чыстасардэчнае раскаянне ва ўчыненым злачынстве стала акалічнасцю, якае змякчае адказнасць. Пацярпелыя прэтэнзій да абвінавачанага не маюць і прасілі яго строга не караць.

У выніку суд прызнаў маладога чалавека вінаватым у гвалце над вайскоўцамі. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год. Пры гэтым суд пастанавіў не выконваць пакаранне, калі на працягу аднагадовага выпрабавальнага тэрміну асуджаны не ўчыніць новае злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яго абавязкі. Ён абавязаны выканаць грамадска карысныя работы ў аб'ёме 100 гадзін і выплаціць у даход дзяржавы кампенсацыю ў памеры 1225 рублёў. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру