Распрацоўшчыкі кітайскай кампаніі Alibaba Group стварылі праграму, якая замяняе працу капірайтара: яна можа генераваць падрабязнае тэкставае апісанне тавару, паведамляе N+1.

Сістэма працуе на аснове метадаў глыбокага навучання і метадаў апрацоўкі натуральнай мовы, а для яе навучання выкарыстоўваліся некалькі мільёнаў прыкладаў, створаных рэальнымі людзьмі.

Звычайна над стварэннем апісання тавараў у інтэрнэт-крамах працуюць маркетолагі і капірайтары. Для невялікай гандлёвай сеткі гэта не вельмі складаная задача, ад якой залежыць досыць вялікая частка прыбытку. Для буйных кампаній, такіх, як, напрыклад, Amazon або падраздзяленні Alibaba Group, падобных апісанняў патрабуецца ў некалькі тысяч разоў больш, чым для звычайнай інтэрнэт-крамы, і для такога капірайтынгу можна выкарыстоўваць штучнага генеруемыя тэксты. Іх праблема, аднак, у недасканаласці метадаў апрацоўкі натуральнай мовы: створаны камп'ютарам тэкст досыць лёгка адрозніць ад напісанага чалавекам.

Даследнікі сцвярджаюць, што стварылі праграму для капірайтынгу, вынікі працы якой немагчыма адрозніць ад чалавечых.

Па словах распрацоўшчыкаў, такая сістэма можа ствараць каля 20 тысяч радкоў тэксту ў секунду і ўжо выкарыстоўваецца не толькі ў інтэрнэт-крамах Alibaba Group. Карыстальнікі праграмы могуць самастойна выбраць даўжыню тэксту і стыль апісання. Пакуль што разумны капірайтынг даступны толькі для кітайскай мовы; ці будуць распрацоўшчыкі пашыраць магчымасці і выкарыстоўваць іншыя мовы пакуль што невядома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру