Як распавядаюць відавочцы, аварыя здарылася каля поста ДЗІБДР перад светлафорам.

Фура, якая рухалася наперадзе, рэзка спынілася і ззаду ў яе урэзаўся мікрааўтобус, а затым яшчэ два трэйлеры.

«Кабіну Volvo не так моцна падушыла, а DAF наогул вывярнула, шмат паліцэйскіх, усё загароджана, ад легкавіка нічога не засталося, адны трупы», — паведамляюць мясцовыя жыхары.

Прэс-служба рэгіянальнага МНС пацвярджае наяўнасць пацярпелых.

Падрабязнасці аварыі высвятляюцца, піша сайт smolensk-i.ru.

У гэты ж дзень у суполцы «Тыповы Валожын» «Укантакце» з'явілася наступнае паведамленне:

«Пайшоў з жыцця мой сябар, Ілля Жукавец, сёння раніцай у аўтакатастрофе пад Смаленскам ён стаяў на светлафоры перад фурай, а кіроўца іншай фуры, якая ехала за ім, заснуў, і заціснуў. З ім яшчэ быў напарнік, мянушка Цішка, імя не памятаю, ён таксама загінуў».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру