У Японіі пакараны смерцю заснавальнік рэлігійнай секты «Аум Сінрыкё» Сёка Асахара, а таксама некалькі кіраўнікоў арганізацыі (усяго 13 чалавек), адказнай за найбуйнейшы тэракт у японскай гісторыі.

У сакавіку 1995 года сектанты распылілі атрутны газ зарын у такійскім метро (пракалоўшы пакеты з газам парасонамі), у выніку чаго загінулі 13 чалавек, а атрымалі атручванні рознай ступені цяжкасці каля 6 тысяч.

Акрамя Асахары пакараныя Кіёхідэ Хаякава, які выконваў у секце ролю ваеннага міністра, а таксама Тамамаса Накагава і Ёсіхіра Інауэ.

Усе прыгаворы прыведзены ў выкананне праз павешанне.

Рэлігійная секта «Аум Сінрыкё» была заснавана ў 1987 годзе Сёка Асахарай. Колькасць, па розных звестках, дасягала ад 30 да 50 тысяч чалавек, з іх значная частка знаходзілася ў Расіі, дзе сектанты вялі актыўную дзейнасць.

Назва «Аум Сінрыкё» азначае «Найвышэйшая ісціна» або «Вучэнне ісціны». Першапачаткова яе эклектычнае вучэнне сумяшчала прынцыпы будызму і індуізму, а затым і апакаліптычныя хрысціянскія прароцтвы.

Заснавальнік секты Сёка Асахара (сапраўднае імя - Тадзуа Мацумота) абвясціў сябе адначасова Хрыстом і першым чалавекам, які дасягнуў прасвятлення, пасля Буды.

Секта атрымала афіцыйны статус рэлігійнай арганізацыі ў Японіі ў 1989 годзе. Лік паслядоўнікаў імкліва вырас па ўсім свеце.

Паступова «Аум Сінрыкё» ператварылася ў параноідны культ, які прапаведуе хуткі наступ канца свету. Адэпты секты сцвярджалі, што будзе Трэцяя сусветная вайна, пасля якой выжывуць толькі члены секты.

Пасля «Аум Сінрыкё» стала ўсё часцей звяртацца да гвалту, выкрадаючы, збіваючы і забіваючы сваіх праціўнікаў, часцяком выкарыстоўваючы хімічную зброю для сваіх нападаў.

У Японіі смяротныя прысуды не прыводзяцца ў выкананне да таго часу, пакуль у дачыненні да ўсіх абвінавачаных і саўдзельнікаў злачынства не прынята канчатковага рашэння, а прысуд не пройдзе ўсе апеляцыйныя інстанцыі.

Апошні судовы працэс у дачыненні да паслядоўнікаў секты быў завершаны ў студзені гэтага года пасля рашэння Вярхоўнага суда Японіі, які пакінуў у сіле прысуд аднаму з членаў «Аум Сінрыкё»— ён атрымаў пажыццёвы тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?