Аквалангіст, які раней служыў у ваенна-марскім флоце Тайланда, загінуў падчас аперацыі па выратаванні заблакаваных у затопленай пячоры 12 падлеткаў і іх трэнера. Пра гэта паведамляе тайскае выданне Khaosod са спасылкай на заяву уладаў.

38-гадовы Саман Гунан добраахвотна ўдзельнічаў у выратавальнай аперацыі. Ён страціў прытомнасць на зваротным шляху з пячоры, пасля таго як даставіў у яе кіслародныя балоны. 

«Яго працай было дастаўляць кісларод. Але яму не хапіла [кіслароду] на дарогу назад», — патлумачыў Бі-бі-сі прычыны гібелі вадалаза прадстаўнік уладаў.

Выратавальныя работы па пракладцы дадатковага паветранага шланга актывізаваліся пасля таго, як улады выявілі, што ў закрытых у пячоры сканчаецца кісларод, а альтэрнатыўнага выхаду з пячоры знайсці так і не ўдалося. Таксама не атрымалася адпампаваць ваду, якая не дае магчымасці эвакуяваць падлеткаў і іх трэнера.

Раней паведамлялася, што выратавальная аперацыя можа зацягнуцца на некалькі месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0