Паўночная Карэя разглядае Швейцарыю ў якасці магчымага месца правядзення другой сустрэчы лідара КНДР Кім Чэн Ына і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта японскаму агенцтву Kyodo паведамілі дыпламатычныя крыніцы.

Па іх дадзеных, у Бэрн, Давос і Жэневу ўжо адправіліся паўночнакарэйскія дыпламаты, каб паглядзець, ці ёсць там належныя канферэнц-залы і гатэлі. Новыя перамовы, як паказалі суразмоўцы агенцтва, могуць прайсці з удзелам прадстаўнікоў Кітая і Паўднёвай Карэі. Астатніх дэталяў аб падрыхтоўцы сустрэчы крыніцы Kyodo не раскрылі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0