Вілейская міліцыя высвятляе знаходжанне 32-гадовай Веранікі Баранавай з вёскі Малявічы,. Яна папрасіла мужа паглядзець за іх маленькай дачкой і з таго часу пра яе нічога не вядома, паведамляе mlyn.by.

28 чэрвеня яна патэлефанавала бацьку дачкі, які жыве з іншай жанчынай ў пасёлку Партызанскі, гэта за 1,5 км км ад вёскі Малявічы і папрасіла аб сустрэчы. Да мужа яна прыйшла разам з іх шасцімесячнай дачкой. Жанчына папрасіла прыглядзець за дзяўчынкай. Яна сцвярджала, што сур'ёзна хворая і збіраецца на абследаванне.

На наступны дзень, 29 чэрвеня, жанчыну бачылі непадалёк ад Партызанскага. Жанчына ішла па лясной дарозе. Заўважыўшы аднавяскоўцаў, збочыла ў лес. З тых часоў аб ёй нічога невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0