У вытворчасці УСК па Гомельскай вобласці знаходзіцца крымінальная справа ў дачыненні да намесніка гендырэктара ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармаляў» і іншых асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні карупцыйных злачынстваў, паведамляе СК.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, намеснік гендырэктара ААТ «ГЗЛіН» сумесна з начальнікам аддзела арганізаваў закупку ў аднаго з пастаянных пастаўшчыкоў камплектуючых для патрэб завода. За спрыяльнае вырашэнне пытання генеральны дырэктар прадпрыемства-пастаўшчыка перадаў ім у якасці хабару 1 мільён расійскіх рублёў (каля 30 тыс. беларускіх).

У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў фігуранты крымінальнай справы, у тым ліку хабарадавальнік, затрыманыя праваахоўнікамі з доказамі злачынства. Падазраваныя змешчаныя пад варту. Рыхтуюцца матэрыялы для прад'яўлення ім абвінавачванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0