Кітай абвінаваціў Злучаныя Штаты ў развязванні «найбуйнейшай гандлёвай вайны ў гісторыі эканомікі» у сувязі з уступленнем у сілу амерыканскіх пошлін на кітайскі імпарт.

У Пекіне таксама паабяцалі накіраваць скаргу ў СГА на дзеянні Вашынгтона.

25%-я пошліны на імпарт шэрагу кітайскіх тавараў у ЗША ўступілі ў сілу ў ноч на 6 ліпеня. Іх увядзенне прэзідэнт Дональд Трамп тлумачыў «несумленнымі гандлёвымі практыкамі Кітая»; яны закрануць рынак аб'ёмам у 34 мільярды даляраў. Улады Кітая анансавалі ўвядзенне люстраных пошлін праз некалькі дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0