Фота Яўгена Ерчака
Часовы павераны ЗША Роберт Райлі завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. З краіны дыпламат з'едзе ў сярэдзіне ліпеня, паведамляе Tut.by.
Роберт Райлі прыбыў у Беларусь у жніўні 2016 года. Да прызначэння ў нашу краіну займаў пасаду палітычнага дарадцы і быў выканаўцам абавязкаў намесніка пасла ЗША ў Венгрыі.
За час працы Райлі, беларусам вярнулі магчымасць атрымліваць у пасольстве ў Мінску ўсе катэгорыі амерыканскіх віз, чаго не было 10 гадоў.





