Рух усіх відаў транспарту па вул. Ульянаўскай ад вул. Энгельса да вул. Чырвонаармейскай закрываецца з 9 па 22 ліпеня, паведамляе «Мінсктранс».
Аўтобусы №901 у абодвух кірунках ад вул. Ульянаўскай да вул. Першамайскай будуць хадзіць па вул. Леніна, Смаленскай, Пуліхава. На змененым участку прадугледжаны прыпыначныя пункты «Парк Горкага» па вул. Пуліхава ў напрамку ДС Дружная і «ст.м. Першамайская» ў абодвух напрамках.
Прыпынак «Ліцэй БДУ» адмяняецца.





