У Еўропе пачалося анлайн-галасаванне, якое павінна вырашыць, на які менавіта час раз і назаўсёды пяройдуць жыхары ЕС: зімовы ці летні, піша Deutsche Welle.

Выконваючы пастанову Еўрапарламента, Еўрапейская камісія запусціла з чацвярга 5 ліпеня, сайт, на якім жыхары краін ЕС могуць да 16 жніўня прагаласаваць за тое, якому часу яны аддаюць перавагу: летняму або зімоваму.

Пераходу з аднаго на іншы больш не будзе. Зрэшты, менавіта цяпер прагаласаваць немагчыма: ад наплыву жадаючых сайт рухнуў. Замест яго адкрываецца старонка, на якой Еўракамісія на розных мовах прыносіць прабачэнні за тое, што сайт не працуе.

Розніцы ў часе паміж Мінскам і Вільняй (Рыгай, Талінам) улетку няма, з Варшавай, Берлінам, Парыжам і Прагай складае адну гадзіну.

Узімку розніцай у часе паміж Мінскам і Вільняй складае гадзіну, з Варшавай, Берлінам, Парыжам — дзве гадзіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру