Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі прывёз крыжы да рэстарана «Паедзем, паядзім». Першая спроба была няўдалай — машыну затрымалі, «прадукцыю» арыштавалі, піша Радыё Свабода.

http://gaibrest.by/wp-content/uploads/2018/07/3333333333-768x555.jpg

Да месца народнага супраціву Зміцер Дашкевіч прыехаў з аднадумцамі і сваёй сям’ёй — жонкай Настай і дзецьмі Марай і Давідам. Хлопцы разгрузілі брусы, цяпер трэба зьбіць іх у крыжы.

Ахова рэстарана не была падрыхтаваная да такога развіцця падзеяў і пакуль толькі назірае. Міліцыянты ўжо папярэдзілі, што супрацьпраўныя дзеяння могуць завершыцца ізалятарам часовага ўтрымання.

Сёньня Зьміцер Дашкевіч заплянаваў замену старых крыжоў, якія струхнелі ад часу. Аднак дырэктар Бараўлянскага спэцлесгасу Аляксандар Мірановіч папярэдзіў, што любыя працы будуць кваліфікаваныя як супрацьзаконныя з прыцягненьнем да адміністрацыйнай адказнасьці.

Па словах чыноўніка, на ўстаноўку патрэбны адмысловы дазвол зь Міністэрства культуры і адпаведнае ўзгадненьне зь Міністэрствам лясной гаспадаркі. У іншым выпадку новыя крыжы будуць дэмантаваныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру