Запрашаем паўдзельнічаць у археалагічным летніку «Нясцёркі-2018», які пройдзе у Вілейскім раёне.
Дата: з 16 па 30 ліпеня 2018 года.
Месца: каля вёскі Нясцёркі (недалёка ад Вілейскага вадасховішча).
У праграме: даследаванне курганных могілак, выступы гісторыкаў, музыкаў, кінапрагляды.
Рэгістрацыя — па спасылцы.
Даезд з Вілейкі і харчаванне за кошт арганізатараў. Будзе магчымасць пераночыць у намёце.
Можна прыехаць на некалькі дзён, можна і з дзецьмі.
Задаць пытанні можна кіраўніку летніка Мікалаю Плавінскаму (маб. +375296793667, [email protected]) або каардынатару Дзянісу Канецкаму (маб. +375291280037).





