Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова апублікавала фота з Канстанцінам Захаравым, з якога вынікае, што сын скандальнага трэнера Міхаіла Захарава бацька яе дзіцяці.
33-гадовы хакеіст гуляе за «Юнацтва».
Нагадаем, Гаварцова нарадзіла сына ў сакавіку гэтага года. Пра цяжарнасць спартсменкі стала вядома ў лістападзе 2017 года.
Вользе Гаварцовай 29 гадоў. Яна перамагала на васьмі турнірах ВТА ў пары, была 35-й ракеткай свету ў адзіночцы, а на Шлемах даходзіла да чвэрцьфінала Уімблдона ў 2015-м годзе.





