Солсберы, фота з Вікіпедыі

Былы супрацоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія, атручаныя ў брытанскім Солсберы ў сакавіку, выжылі дзякуючы залеве. Пра гэта піша The Sun.

Як распавяла крыніца выдання ў сілавых службах, расіянам насамрэч моцна пашанцавала. «Калі б не дождж, Скрыпаль дакладна б памёр. І Юлія, імаверна, таксама», — заявіла яна.

Паводле версіі брытанскага боку, нервова-паралітычнае рэчыва класа «Навічок» было нанесена на ручку дзвярэй у доме былога шпіёна. The Sun піша, што літаральна за некалькі хвілін да вяртання мужчыны з дачкой пайшла залева, якая і «развяла» атруту. Адзначаецца, што таксін адчувальны да вільгаці, яго канцэнтрацыя зніжаецца пры кантакце з вадой або працяглым уздзеянні паветра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру