Старадаўнюю капліцу ў заходняй частцы сталіцы Палесся адрамантавалі і ўмацавалі, паведамляе Медыя-Палессе.

300-летняя каплица

300-гадовая капліца.

Капліца стаіць на вуліцы Пучкова у старога заходняга ўезду ў горад.

Як мяркуецца, капліцу ў стылі барока ў другой палове XVII стагоддзя пабудавалі езуіты. Ім належалі землі і фальваркі ў прыгарадзе Пінска.

Здесь раньше был западный въезд в Пинск

Тут раней быў заходні ўезд у Пінск.

Версіі пра прычыну пабудовы капліцы розняцца, адны спецыялісты сцвярджаюць, што гэта памяць пра тысячы пінчукоў, якія памерлі ад маштабнай эпідэміі халеры, якая ахапіла горад у тыя часы. Іншыя мяркуюць, што помнік усталяваны ў гонар святога Андрэя Баболі — гэта каталіцкі святар, удзельнік ордэна езуітаў, які прапаведаваў на Піншчыне, а ў 1657 годзе быў па-зверску забіты казакамі Багдана Хмяльніцкага ў Янаве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0