Зміцер Дашкевіч разам са сваімі паплечнікамі ўсталявалі ў Курапатах новыя крыжы, нягледзячы на канфлікты з міліцыяй і чыноўнікамі.
На старонцы Дашкевіча ў фэйсбуку адбываўся стрым, на якім прыкладна на 15 хвіліне з'явіўся дырэктар Бараўлянскага спецыяльнага лясгаса Аляксандр Мірановіч.
Ён заявіў, што для ўсталявання новых крыжоў замест старых неабходна ўзгадненне ў міністэрстве культуры і Мінлясгасе.
Актывісты спыталі і дырэктара лясгаса, чаму ж раней дазвалялася ўсталёўваць крыжы.
Мірановіч адказаў, што яны ўсталёўваліся да стварэння Бараўлянскага спецыяльнага лясгаса ў 2016 годзе. Таксама дырэктар Бараўлянскага спецыяльнага лясгаса заявіў, што калі землі з крыжамі не атрымаюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў рамках музея, то крыжы дэмантуюць.





