Сусветны лідар у распрацоўцы рашэнняў у абсягу распазнання асоб NtechLab абвясціў пра завяршэнне з 1 ліпеня 2018 года працы над праектам FindFace.ru — унікальным і першым у свеце сэрвісам для пошуку людзей па фатаграфіі ў найбуйнейшай расійскай сацыяльнай сетцы «Укантакце». Адзначалася, што гэта стратэгічнае рашэнне дазволіць кампаніі засяродзіць усе рэсурсы на маштабных інавацыйных праектах для дзяржавы і бізнэсу.

Анлайн-сэрвіс FindFace.ru запусцілі ў лютым 2016 года і за тры месяцы працы ён набраў больш за мільён актыўных карыстальнікаў, патрапіўшы ў топ-10 рэкамендаваных дадаткаў у AppStore і GooglePlay. Сакрэтам поспеху праекта стаў унікальны алгарытм распазнавання асоб, на якім заснаваны сэрвіс. Алгарытму FindFace патрабуецца палова секунды, каб пазнаць чалавека з базы ў 500 мільёнаў асоб з дакладнасцю больш за 80 адсоткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0