Рух транспарту 8 ліпеня будзе закрыты на ўчастку праспекта Пераможцаў ад вуліцы Нарачанскай (не ўключаючы скрыжаванне) да МКАД у сувязі з правядзеннем спаборніцтваў па трыятлоне «Волатфэст-2018», паведамляе «Мінсктранс».

Рух закрываецца з 10.00 да 12.30 і з 14.00 прыкладна да 19.00. У гэты час уносяцца змяненні ў работу гарадскіх аўтобусных маршрутаў. Так, аўтобусы нумароў 44 і 136 будуць хадзіць ад праспекта Пераможцаў па вуліцы Нарачанскай, Ціміразева, аўтадарозе Р28, у адваротным напрамку - ад станцыі Ждановічы па вуліцы Паркавай, прадаўжэнні праспекта Пераможцаў, МКАД, вуліцы Ціміразева, Нарачанскай, праспекце Пераможцаў і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «пас. Піянерскі», «2-я гарадская дзіцячая бальніца», «Камайская», «Ратамская».

Рух аўтобуса нумар 119С арганізуецца да ДС Вяснянка па вуліцы Нарачанскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0