Былы форвард зборнай Швецыі Златан Ібрагімавіч і экс-паўабаронца зборнай Англіі Дэвід Бэкхэм заключылі пары на матч зборных у 1/4 фіналу чэмпіянату свету — 2018.

«Хэло, Дэвід Бэкхэм. Калі Англія пераможа Швецыю, то вячэра за мой рахунак у любым месцы свету. А калі ў гэтым матчы выйграе Швецыя, то ты купіш мне ўсё, што я захачу, у краме «Ікеа», ок?» — звярнуўся Ібрагімавіч у інстаграме да Бэкхэма.

«Калі Швецыя выйграе, я асабіста адвяду цябе ў «Ікеа» і куплю ўсё, чаго ты захочаш для свайго новага дома ў Лос-Анджэласе. Але пасля перамогі Англіі над Швецыяй хачу, каб ты прыйшоў на матч англійскай зборнай на стадыёне «Уэмблі» у яе футболцы і паеў фіш-энд-чыпс у перапынку», - адказаў Бэкхэм.

Ібрагімавіч зрабіў скрыншот перапіскі з Бэкхэмам і апублікаваў яго ў «Інстаграме» са словамі: «Дамовіліся!»

Матч 1/4 фіналу Швецыя — Англія пачнецца сёння а 17-й. Пераможца згуляе ў паўфінале з пераможцам пары Расія — Харватыя. Гэты паядынак пачнецца а 21-й.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0