fifa.com
Каб вызначыць апошняга паўфіналіста чэмпіянату свету, спатрэбілася серыя пенальці. У трох папярэдніх чвэрцьфіналах не было нават дадатковага часу. Але, дарэчы, і Харватыя, і Расія выйшлі ў чвэрцьфінал якраз праз 11-метровыя.
Расіяне першымі адкрылі лік у гульні. Надзвычай прыгожы гол забіў Дзяніс Чэрышаў (31-я хвіліна). Харваты адказалі ўдарам Крамарыча (39-я). У другім тайме галоў не было — 1:1.
На 101-й хвіліне Дамагой Віда забіў дзіўна-фантастычны гол, і, здавалася, што ўсё, Харватыя ў паўфінале. Але за некалькі хвілін да канца дадатковага часу Марыа Фернандэс лік зраўняў — 2:2.
Зноў усё вызначыла серыя пенальці. І тут пераможцам выйшла Харватыя.
Субашыч адбіў удар Смолава, Акінфееў — Ковачыча, а той самы Фернандэс прабіў міма. Пераможную кропку паставіў Ракіціч.
Такім чынам, у паўфіналах згуляюць:
10 ліпеня (аўторак) — Францыя — Бельгія
11 ліпеня (серада) — Харватыя — Англія.
Пачатак матчаў а 21-й.
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!