Гэтай ноччу беларусы маглі назіраць незвычайна яркія серабрыстыя аблокі, якія свяцілі ўсю першую палову ночы. Гэта ўжо не першае назіранне рэдкай прыроднай з'явы ў гэтым годзе, але на гэты раз яны былі надзвычай яркімі і назіраліся высока над гарызонтам.

Нагадаем, што серабрыстыя аблокі — гэта самы высокі тып аблокаў, якія ўзнікаюць на вышыні каля 80 кіламетраў. Дзякуючы гэтаму яны бачныя за сотні і нават тысячы кіламетраў. У адрозненне ад звычайных аблокаў, якія ўначы не асвятляюцца Сонцам і выглядаюць цёмнымі, серабрыстыя аблокі знаходзяцца так высока, што іх нават ноччу асвятляюць сонечныя промні. Дзякуючы гэтаму ствараецца ўражанне, што яны быццам свецяцца самі, пераліваюцца адценнямі срэбра. Серабрыстыя аблокі можна назіраць у цёплы перыяд года, найчасцей яны з'яўляюцца ў чэрвені і ліпені.

На фота — царква Святого Юр'я ў вёсцы Слабодка Стаўбцоўскага раёна.

Фота Віктара Малышчыца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру