Курт Волкер. Фота: Flickr.

Курт Волкер. Фота: Flickr.

Злучаныя Штаты не будуць прызнаваць анексію Крыма. СМІ паспяшаліся з высновамі, распаўсюджваючы такую інфармацыю. Пра гэта паведаміў спецпрадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША па пытаннях Украіны Курт Волкер у інтэрв'ю тэлеканалу Ost West.

«Я думаю, што амерыканскія медыя паспяшаліся з гісторыяй пра магчымасць прызнання анексіі Крыма. Белы дом выказаўся далей вельмі ясна — дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан і прэс-сакратар Белага дома Сара Хакабі Сандэрс растлумачылі, што ЗША не плануюць прызнаваць расійскую анексію Крыма. Так і трэба разумець амерыканскую пазіцыю», — сказаў Курт Волкер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0