Семдзесят чалавек загінулі, дзясяткі іншых зніклі без вестак па інфармацыю на нядзелю ў выніку маштабных паводак і апоўзняў у Японіі, паведамляе Kyodo news.

У прэфектуры Акаяма, адным з найбольш пацярпелых раёнаў, выратавальнікі знялі з дахаў затопленых дамоў больш за тысячу чалавек.

Да выратавальных работ прыцягнутыя 54 тысячы супрацоўнікаў паліцыі, пажарных, сіл самаабароны і берагавой аховы Японіі.

Залевы ў Японіі пачаліся ў чацвер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0