Крыніца: kremlin.ru.
У Турцыі выйшаў указ аб звальненні больш за 18 тысяч дзяржаўных служачых, паведамляе Reuters.
Палова служачых, якія трапляюць пад скарачэнне, працуюць у паліцыі. Таксама будуць звольненыя 199 навукоўцаў з універсітэтаў па ўсёй краіне і больш за 5 тысяч вайскоўцаў.
Спынілі дзейнасць 12 няўрадавых арганізацый, тры газеты і адзін тэлеканал.
Указ быў прыняты пасля перамогі прэзідэнта Эрдагана на прэзідэнцкіх выбарах у чэрвені 2018 года.