Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў расійскіх футбалістаў героямі пасля прагляду матчу ЧС-2018 супраць харватаў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

Фота: facebook.com/fifaworldcup.

Фота: facebook.com/fifaworldcup.

«Заўзеў. Нашы прайгралі ў сумленнай найпрыгажэйшай гульні. Але для нас яны малайцы. Героі. Яны паміралі на полі. Мы ганарымся імі», — распавёў Пяскоў.

Паводле яго слоў, прэзідэнт Расіі двойчы ў суботу тэлефанаваў галоўнаму трэнеру зборнай Расіі Станіславу Чарчэсаву. Пасля гульні Пуцін у размове з Чарчэсавым адзначыў «прыгожую, валявую гульню» расійскай каманды ў «гістарычным матчы», а таксама паклікаў футбалістаў, членаў трэнерскага штаба і персанал зборнай на абмеркаванне вынікаў турніру.

Зборная Расіі па футболе ў суботу ў матчы 1/4 фіналу ў серыі пенальці саступіла камандзе Харватыі.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна