Закінуты цэх мэблевай фабрыкі гарэў сёння ў Брэсце, паведамляе МНС. Узгаранне здарылася сёння каля 10.00.
Фота: МНС.
Густы дым ішоў з вокнаў другога паверха. У будынку знаходзіліся дрэваапрацоўчыя станкі і абсталяванне, якія чакаюць дэмантажу. Пажарныя разлікі да 12-ай гадзіны ліквідавалі пажар. Пацярпелых у выніку ўзгарання няма. Прычыны пажару высвятляюцца.