Член Савета Федэрацыі Франц Клінцэвіч раскрытыкаваў абаронцу зборнай Харватыі Дамагоя Віду, які пасля перамогі над камандай Расіі (2:2, па пенальці 4:3) апублікаваў відэа са словамі «Слава Украіне» (ён быў гульцом кіеўскага «Дынама»).

«Гэта быў выклік, гэта была правакацыя, і гэтая правакацыя была падрыхтаваная. Яму не 15 гадоў, ён дарослы чалавек, ён усё гэта ведае і разумее. Ён пайшоў на гэтую правакацыю наўмысна. І заўважце, за ўвесь час чэмпіянату нічога такога не было — ніхто, акрамя харватаў, сабе такога не дазваляў. Толькі харваты.

Радуюся таму, што ніколі не заўзеў за харватаў, бо яны заўсёды былі здраднікамі нашага славянскага свету. І я абсалютна перакананы, што неабходна ўсімі дыпламатычнымі і палітычнымі метадамі запатрабаваць адказу за гэтую правакацыю. Не трэба раздзімаць, але запатрабаваць адказу трэба абавязкова», — прыводзіць словы расійскага палітыка з беларускімі каранямі «Федэральнае агенцтва навінаў».

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру