8 ліпеня з вадасховішча Пагост на бераг дасталі 39-гадовага мужчыну, якому стала дрэнна падчас купання. Выратаваць яго не ўдалося, паведаміў TUT.BY вядучы спецыяліст Брэсцкай абласной арганізацыі Асвод Вячаслаў Сімакоў.

У нядзелю жыхар аграгарадка Аснежыцы адпачываў з сям'ёй на вадасховішчы. Мужчына пасадзіў свайго 8-гадовага сына на плечы і зайшоў у ваду. Прыкладна за 20 метраў ад берагавой лініі на глыбіні каля 1,5 метра яму стала дрэнна. Ён зняў сына з шыі, паспеў падштурхнуць яго да берага, а сам пайшоў на дно.

Праз паўтары хвіліны мужчыну выцягнулі на бераг ратавальнікі і пачалі аказваць неадкладную дапамогу. Але выратаваць яго не ўдалося.

Пакуль прычына смерці не высветленая. Паводле папярэдняй версіі, у мужчыны падчас купання адбыўся сардэчны прыступ. Як патлумачыла жонка загінулага, за некалькі дзён да трагедыі муж перахварэў ангінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0