Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце з Міністэрства ўнутраных спраў за подпісам міністра Ігара Шуневіча на імя дэпутата Палаты прадстаўнікоў, старшыні ТБМ Алены Анісім, паведамляе Радыё Свабода.

«Цяпер рыхтуюцца змены да правілаў дарожнага руху. Таму я і звярнулася да Шуневіча з прапановай: пасля таго, як новая рэдакцыя правілаў набудзе сілу закона, выдаць іх на беларускай мове. Адказ прыйшоў станоўчы: міністэрства гатовае да супрацы», — паведаміла спадарыня Анісім.

Яна дадала, што ў ТБМ ужо ёсць першы досвед пяцігадовай даўніны выдання правіл дарожнага руху па-беларуску.

«Я ведаю, хто мае гэтую беларускамоўную базу. І таму знайду асобаў, якія дапамогуць хуценька выдаць абноўленыя правілы», — упэўненая Алена Анісім.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру