Усць-Лабінскі суд Краснадарскага края 9 ліпеня разгледзеў пазоў бізнэсмена Алега Дзерыпаскі да Анастасіі Вашукевіч (Насці Рыбкі) і Аляксандра Кірылава (Алекса Леслі) наконт абароны недатыкальнасці прыватнага жыцця.

Суддзя задаволіў патрабаванні бізнэсмена часткова. Іскавыя патрабаванні задаволены напалову - Дзерыпаска патрабаваў спагнаць з кожнага адказчыка мільён расійскіх рублёў (каля 15 800 даляраў).

Суд часткова задаволіў іск да Насты Рыбкі і Алекса Леслі і пастанавіў спагнаць па 500 тыс. руб. (па 15 700 беларускі рублёў) маральнай шкоды з кожнага.

Суд абавязаў іх выдаліць матэрыялы, якія тычацца асабістага жыцця бізнэсмена, а таксама забараніў іх захоўванне і распаўсюджванне ў будучыні.

Скандал з матэрыяламі пра асабістае жыццё Дзерыпаскі пачаўся пасля таго, як 8 лютага 2018 года Аляксей Навальны выпусціў расследаванне на аснове аналізу фатаграфій і запісаў з Instagram работніцы індустрыі эскортных паслуг Насці Рыбкі, а таксама матэрыялаў з яе кнігі «Дзённік па спакушэнні мільярдэра». У іх сцвярджалася, што расійскі віцэ-прэм'ер і кіраўнік апарата ўрада Сяргей Прыходзька ў суправаджэнні Рыбкі адпачываў на яхце Elden мільярдэра Алега Дзерыпаскі, абмяркоўваючы дзелавыя пытанні.

Леслі і Рыбка цяпер знаходзяцца ў турме Тайланда ў чаканні суда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру