Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Борыс Джонсан пакідае брытанскі ўрад. Пра адстаўку Джонсана гаворыцца ў заяве Даўнінг-стрыт.

«Сёння днём прэм'ер-міністр прыняла адстаўку Борыса Джонсана з пасады міністра замежных спраў. Яго пераемнік будзе абвешчаны ў найбліжэйшы час», — цытуе Bloomberg заяву.

На мінулым тыдні прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй прыстрашыла звольніць Борыса Джонсана і іншых міністраў, калі яны адмовіцца прыняць яе план па выхаду з Еўрасаюза. Заяву Мэй зрабіла 7 ліпеня пасля нарады з сябрамі ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?