Кампанія Google мае намер падключыць Кенію да высакахуткаснага інтэрнэту з дапамогай аэрастатаў. Кампанія ўжо дамовілася пра разгортванне праекта Project Loon на тэрыторыі афрыканскай дзяржавы.

Інтэрнэт будзе раздавацца над аддаленымі раёнамі Кеніі, не падлучаных да глабальнай сеткі. Зараз вядуцца перамовы з мясцовымі правайдэрамі. Як толькі бакі дамовяцца, кожная частка Кеніі будзе падключана да інтэрнэту.

Адзначым, што ў 2017 годзе кампанія запусціла прылады ў паветра над тэрыторыяй Пуэрта-Рыка, што пацярпела ад урагану «Марыя». Аэрастаты замянілі тэлекамунікацыйныя вышкі, 83% якіх выйшла са строю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру