У Гомелі мужчына захрас паміж дошкамі лаўкі ў горадзе, да яго на дапамогу прыехалі ратавальнікі.
Фота: МНС.
Мужчына лёг на лавачку, у выніку чаго ніжняя частка цела правалілася паміж дошкамі лавачкі. Самастойна выбрацца ён не змог.
Работнікі МНС пры дапамозе аварыйна-выратавальнага абсталявання распілавалі дошку і вызвалілі мужчыну. Шпіталізацыя не спатрэбілася.





