У Мінску арыштаваны генеральны дырэктар ЗАТ СП «Брансксельмаш» Валерый Сулееў, паведамляюць бранскія СМІ. Сулееў з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.

Валерый Сулееў. Фота: ГородБрянск24.

Нібыта 30 чэрвеня Сулееў з'ехаў у Беларусь і перастаў выходзіць на сувязь. Крыніцы «ГородБрянск24» паведамляюць, што арышт зрабілі нібыта па ўказанні віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі.

На «Брансксельмашы» пракаментаваць гэтую інфармацыю не здолелі — па панядзелках спадара Сулеева не бывае ў Бранску. У гэтыя дні на галаўным прадпрыемстве «Гомсельмаш» праходзіць планёрка, на якой дырэктар «Брансксельмаш» абавязаны прысутнічаць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру