У гарадскім пасёлку Камарын Брагінскага раёна чатырохгадовае дзіця ледзь не патанула у Дняпры, паведамляе БелТА.

Інцыдэнт адбыўся на ўладкаваным пляжы на беразе Дняпра. Адзін з матросаў-ратавальнікаў заўважыў, як чатырохгадовае дзіця сышло пад ваду. У гэты час яго маці гаварыла па тэлефоне. На шчасце, супрацоўнік Асвода спрацаваў аператыўна. Ён хуценька падняў дзіця на паверхню, так што яно нават не паспела наглытацца вады. Абышлося нават без медыцынскай дапамогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0