Украінскія заўзятары пасля негатыўнай рэакцыі ФІФА на відэа са словамі «Слава Украіне» у выкананні харватаў Дамагоя Віды і Огнена Вукоевіча абвалілі рэйтынг старонкі арганізацыі ў Facebook.
На старонцы з'явілася шмат негатыўных ацэнак з подпісамі «Слава Украіне». За кароткі прамежак часу рэйтынг старонкі ФІФА знізіўся да 1,5 зорак з 5.
Больш за 130 тысяч чалавек ужо паставілі гэтай старонцы адзінку.





