У інтэрнэце з'явілася новае відэа з харвацкім футбалістам Дамагоем Відам у галоўнай ролі.
На ім спартсмен вітае ўсіх воклічам «Слава Украіне!» і дадае: «Бялград, палі!»
Балканскія СМІ мяркуюць, што маецца на ўвазе ўсё ж не сталіца Сербіі, а кафэ «Бялград» ў Кіеве.
Побач з Відам сядзіць член штаба зборнай Івіца Оліч. Падчас відэа харват п'е піва Bud, якое з'яўляецца афіцыйным спонсарам чэмпіянату.
Віда кажа: «Давай, кафана [рэстаран], я плачУ, калі прыеду! Слава Украіне! Усім вітанне! «Бялград», палі!» Потым яны спяваюць з Олічам сербскую песню пра кафану, і Віда кажа: «Ёван, брат, пацалуй усіх!»
У Кіеве ёсць рэстаран «Бялград», яго трымае серб. І яны, мабыць, яму тэлефануюць і з чымсьці віншуюць.
Нагадаем, пасля перамогі над Расіяй у 1/4 фіналу ЧС-2018 Віда і член харвацкай дэлегацыі Вукоевіч запісалі кароткі відэаролік, у якім прысвяцілі перамогу зборнай Украіне, а Віда крыкнуў: «Слава Украіне!» Абодва доўгі час гулялі за кіеўскае «Дынама».
Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!





